Абмеркаваньне:Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 22 сьнежня 2021 году). |
|
Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
[рэдагаваць крыніцу]23 лістапада стварыў артыкул, які 24 лістапада дапоўніў да памеру звыш 53-х кілябайт на падставе 35 крыніцаў. Артыкул ёсьць найбольшым сярод адпаведных у іншых разьдзелах Вікіпэдыі, у тым ліку ўдвая перавышае памерам артыкул па-расейску. Зьмяшчае ўводзіны і 6 разьдзелаў, 2 шаблёны і 5 катэгорыяў, вонкавыя і міжмоўныя спасылкі. Што варта дапрацаваць, каб вылучыць у добрыя (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)?--Удзельнік:W 20:35, 24 лістапада 2021 (UTC+3)
- Артыкул грунтоўны, але як на бягучы момант, у цэлым выглядае ня надта ўдала да абраньня: у артыкуле не адзначаецца (а гэта мае падкрэсьлівацца ўжо ва ўводзінах), што ніякіх выбараў напраўду не было (зрэшты, гэта датычыцца ўсіх «галасаваньняў» ад часоў «рэфэрэндуму» 1995 году). Тое, што там афіцыйна абвясьцілі, варта падаваць з дапамогай канструкцыяў «Падкантрольная Лукашэнку ЦВК афіцыйна абвясьціла, што яўка склала...», «Паводле афіцыйнага паведамленьня ЦВК рэжыму Лукашэнкі...», каб было зразумела, што гэтыя зьвесткі ня ёсьць нейкім аб'ектыўна спраўджаным фактам. Ну і вядома, мае быць разьдзел крытыкі, дзе б зазначалася пра непразрысты падлік яўкі і галасоў (у тым ліку пра махінацыі з датэрміновым галасаваньнем), пра перашкоды, якія пры падобных «галасаваньнях» звычайна чыняць журналістам, назіральнікам і пазарэжымным кандыдытам, пра прымус да ўдзелу работнікаў дзяржаўных установаў, а таксама крытыка ролі саміх тых «мясцовых саветаў», якія ня маюць ніякіх рэальных паўнамоцтваў, што прывяло да аб'ектыўнага байкоту падобных «галасаваньняў». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:07, 24 лістапада 2021 (+03)
- Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за прапановы. Дадаў у тэкст згадкі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі ў якасьці крыніцы зьвестак. Стварыў разьдзел «Скаргі» на падставе 6 новых крыніцаў з вызначэньнем ступені безальтэрнатыўнасьці галасаваньня і перашкодаў у назіраньні, а таксама згадкай прымусу галасаваць датэрмінова. Ці маеце дадатковыя заўвагі? З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 21:07, 25 лістапада 2021 (UTC+3)
Заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]Витаю. Прачытаў артыкул. Ён дастаткова доўгі, мае шматлікія зноскі. Маю некалькія невялікія заўгагі.
- Спачатку павінна быць інфармацыя, чаго дакладна датычылі выбары. Тут толькі чырвана спасылка на Саветы дэпутатаў, а пасьля - нічога пра таго, колькі гэтых саветаў, якія маюцца ступені. Калі чытач не спэцыяліст па беларускім адміністратыўным дзеленьні, ён проста мусіць шукаць невядома дзе пра тых інфармацыі. Калі адноснага артыкулу няма, я б проста напісаў, колькі дэпутатаў выбіралі на яком ступені. Калі адгадваю, выбары тычыліся абласных, раённых саветнікаў, так? Яшчэ іншых? Патрэбная інфармацыя находзіцца ў артыкуле ў расейскай вэрсыі: На места в 1328 Советах депутатов будет избрано 18 816 представителей. (...)
Выборы проходят по мажоритарной системе(...) Общая информация (...) з 18 816 депутатов 1328 местных Советов депутатов большинство будет представлять сельские советы: Сельские советы — 1160 советов и 13 638 мест; Поселковые советы — 19 советов и 237 мест; Советы городов районного подчинения — 14 советов и 248 мест; Советы городов областного подчинения — 10 советов и 368 мест; Районные советы — 118 советов и 3913 мест; Областные советы и Минский городской совет — 7 советов и 412 мест[4].
- Калі разумею, кошты выбараў пазначаны былі ў рублях, а даляры - гэта інфармацыя дадаткова, для іншамоўвных чытачаў. У такім ліку, я б падаў гэту ў зноскі, з пазначэннем курсу рубля да даляра на гэты дзён паводле Нацбанку або другой верагоднай крыніцы.
- <<Права ўдзелу ў мясцовых выбарах таксама мелі грамадзяне Расеі, якія пастаянна пражывалі ў Беларусі>>. Чаму толькі Расеі? Якія законы так становяць? Гэта абсалютна цікавы факт, але няма тут крыніцы.
Калі пабачыў здымкі, зацікавіўся, што на запрашеньні падалі шмат асабістых інфармацыі. Ці гэта законная неабходнасць ці свабодны выбар кандыдатаў? У Польшчы напрыклад, агульнадаступныя інфармацыі (у дзяржаўных сайтах ці на дзяржаўных афішах) зьмяшчаюць толькі век, населенны пункт месца жыхарства, якая партыя яго падтрымлівае й ці быў супрацоўнікам спэцслужбаў да 1989. Bocianski (гутаркі) 18:31, 20 сьнежня 2021 (+03)
- Вялікі дзякуй за заўвагі. Дадаў адпаведную крыніцу пра лік Саветаў і дэпутатаў у іх паводле ўзроўняў, а таксама ўнутраную спасылку на 58-ы артыкул Выбарчага кодэксу Беларусі датычна ўдзелу грамадзянак і грамадзянаў Расеі. Выбарчыя камісіі падавалі асабістую інфармацыю пра вылучэнак і вылучэнцаў таксама паводле абноўленага Выбарчага кодэксу.--Удзельнік:W 20:45, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)
- А як цяпер? Дадаў 2 пачатковыя сэкцыі ды трошку зьмяніў паслядоўнасць некаторых інфармацыі. Толькі варта б была дадаць зноскі на выбарчы кодэкс у сэкцыі Выборчы сыстэм. Напісаў яго паводле зьместу артыкулу, але зноскі неабходныя. Bocianski (гутаркі) 13:22, 21 сьнежня 2021 (+03)
- Вялікі дзякуй за дапамогу. Дадаў зноску на Выбачы кодэкс.--Удзельнік:W 18:25, 21 сьнежня 2021 (UTC+3)
- А як цяпер? Дадаў 2 пачатковыя сэкцыі ды трошку зьмяніў паслядоўнасць некаторых інфармацыі. Толькі варта б была дадаць зноскі на выбарчы кодэкс у сэкцыі Выборчы сыстэм. Напісаў яго паводле зьместу артыкулу, але зноскі неабходныя. Bocianski (гутаркі) 13:22, 21 сьнежня 2021 (+03)